Немянчын
| Немянчын лац. Niemiančyn лет. Nemenčinė | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||||
| Раён | Віленскі | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 4,78 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 122 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°50′40″ пн. ш. 25°28′10″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 5879 чал. (2009) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-15168 | ||||
| Немянчын на мапе Летувы Немянчын | |||||
Немянчын (лет. Nemenčinė) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Немянчы ў Вяльлю. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2009 год — 5879 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Сьвянцяны.
Немянчын — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Немянчын утварыўся ад ракі Немянчынкі (Немянчы)[1], пра паходжаньне назвы якой няма адзінага меркаваньня. На думку адных дасьледнікаў, яна магла ўтварыцца з дапамогай суфіксу -янч ад той жа асновы, што і Нёман і азначаць 'ціхая рака', на думку іншых — назва мае структуру «не-мянча», дзе другая частка паходзіць ад дзеяслова «ўпамінаць»[2]. Апроч таго, гідронім часам спрабуюць выводзіць зь летувіскай мовы як спалучэньне выразу «не мана», што азначае 'не маё', і слова «чынай», што азначае 'тут'. Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, дасьледнікі мяркуюць, што рака была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаваньне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагодзьдзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касьцёл.
У 1434 годзе Немянчынам валодаў Андрэй Саковіч. На 1554 год у мястэчку існавалі Рынак, вуліцы Полацкая, Дворная і Віленская[4]. У 1557 годзе жыхароў Немянчыну вызвалілі ад падаткаў з наданьнем абавязку ўтрымліваць масты церазь Вяльлю. Паводле зьвестак за 1569 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў.
У 1766 годзе зь мястэчка і вёскі Немянчына, а таксама зь вёскі Геянаў ўтварылася асобнае нягродавае староства[5]. 27 красавіка 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэвуша Касьцюшкі і расейскімі войскамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Немянчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у ваколіцах Немянчына адбыліся сутычкі з расейскімі войскамі. Каля 1886 году ў мястэчку было 46 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Немянчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Немянчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Немянчын Летуве, дзе 10 кастрычніка 1955 году ён атрымаў статус места. У 2004 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Немянчына.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 420 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 2081 чал.; 1970 год — 3139 чал.; 1976 год — 3700 чал.; ; 1979 год — 4075 чал.; 1989 год — 5612 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5892 чал., зь іх 56,3% палякаў, 24,2% летувісаў, 12,1% расейцаў, 7,2% беларусаў; 2009 год — 5879 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, меская і дзіцячая бібліятэкі, тэатар.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Немянчыне дзее Этнаграфічны музэй Віленшчыны. У першую суботу сакавіка ў месьце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855)
- Могілкі каталіцкія, капліца
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Пералік местаў-сяброў Немянчына |
|---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 137—138.
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981.
- ↑ Міхневіч У. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі», Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 23 сакавіка 2009 г.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 32—33.
- ↑ Krzywicki J. Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 85.
- ↑ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||