Багуславішкі
Багуславішкі | |
лет. Bagaslaviškis | |
![]() Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Шырвінцкі |
Насельніцтва: | 110 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°04′19″ пн. ш. 24°46′01″ у. д. / 55.07194° пн. ш. 24.76694° у. д.Каардынаты: 55°04′19″ пн. ш. 24°46′01″ у. д. / 55.07194° пн. ш. 24.76694° у. д. |
Багуславішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Багуславішкі | |
![]() |
Багуславішкі (лет. Bagaslaviškis) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Шырвінты. Уваходзяць у склад Гельванскага староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 110 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаў.
Багуславішкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Багуславішкі датуецца 1680 годам. У 1787 годзе тут збудавалі касьцёл.
У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Багуславішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 8 будынкаў, працавалі 2 карчмы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Багуславішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1900 году — 261 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 110 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1851)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 180.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Багуславішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў