Міхалішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхалішкі
трансьліт. Michališki
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Міхалішкаўскі
Насельніцтва: 801 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231230
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°9′44″ у. д. / 54.81361° пн. ш. 26.16222° у. д. / 54.81361; 26.16222Каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°9′44″ у. д. / 54.81361° пн. ш. 26.16222° у. д. / 54.81361; 26.16222
Міхалішкі на мапе Беларусі ±
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міха́лішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 801 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на шашы Вільня — Полацак.

Міхалішкі — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі сармацкага барока касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры барока: сядзіба Бжастоўскіх, зруйнаваная расейскімі ўладамі, і кляштар аўгустынаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Міхалішкі» ўтварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Міхальскіх[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осьціка датуецца 1518 годам[4]. З 1526 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. На 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча як цэнтар нягродавага староства[2] ўвайшло ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

24 чэрвеня 1604 году Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгустынаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павал збудаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1669 годзе кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў траўні 1705 году тут спыняўся маскоўскі гаспадара Пётар I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Ю. Пузыны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1832 годзе, па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады ліквідавалі аўгустынскі кляштар.

На 1885 год у Міхалішках было 62 двары, дзейнічалі касьцёл, сынагога і юдэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся таргі ў нядзелі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Міхалішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1998 год у вёсцы было 297 двароў. У 2000-я гады Міхалішкі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 843 чал.; 1897 год — 1009 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 850 чал.; 1970 год — 459 чал.; 1998 год — 791 чал.[6]; 1999 год — 785 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 720 чал.; 2010 год — 801 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Міхалішках жыў амэрыканскі жыдоўскі паэт Мэнке Кац (1906—1991)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 73.
  2. ^ а б в Krzywicki J. Michaliszki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 296.
  3. ^ Яфімчык А. Міхалішкі // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 214.
  4. ^ Брэгер Г. Міхалішкі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 356.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ БЭ. Т. 10. — Менск, 2000. С. 484.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхалішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў