Меднікі
Меднікі | |
лет. Medininkai | |
![]() Агульны выгляд | |
Першыя згадкі: | 1387 |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Насельніцтва: | 493 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 13019 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°32′20″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д.Каардынаты: 54°32′20″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. |
Меднікі на мапе Летувы ![]() ![]() Меднікі | |
![]() |
Ме́днікі (лет. Medininkai) — вёска ў Летуве, каля ракі Лошы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 493 чалавекі. Знаходзяцца за 26 км ад Вільні, за 2 ад беларуска-летувіскай граніцы; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Менск.
Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікіх князёў літоўскіх, помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Меднікі мае зьвязкі зь медным рамяством, пашыраным сярод першых насельнікаў паселішча[1].
Дзеля адрозьненьня ад Меднікаў (Варняў) на Жамойці часам насілі дадатковае азначэньне — Меднікі Літоўскія[2]
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя мястэчка мае непарыўныя зьвязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркаваньня, у першай палове XIV стагодзьдзя (полюсныя вэрсіі — канец XIII стагодзьдзя і па 1380 год)[3].
Меднікі здаўна належалі да ўладаньняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася ягоная жонка цьвярская княжна Ўльяна. Медніцкі замак значыцца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV стагодзьдзя. У гэты час ён быў аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1385 годзе вялікі магістр Конрад фон Ротэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі фартэцыі рыцарскі турнір, але пра ўзяцьце замка не паведамляецца. У 1402 годзе Сьвідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх хаўрусьнікаў, па чым тыя спалілі драўляныя ўмацаваньні замка і прадмесьці.
У XV — сярэдзіне XVI ст. у Медніцкім замку знаходзілася рэзыдэнцыя намесьніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімер. Пад 1517 годам Жыгімонт Гербэрштайн упамінае замак як пакінуты. У XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Меднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. Каля 1885 году ў мястэчку было 26 будынкаў. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў тут было 34 двары[4].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Меднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура замка.
- Старая графіка Медніцкага замка
В. Дмахоўскі, 1853 г.
Н. Орда, 1875 г.
Я. Драздовіч, 1929 г.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Меднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 1—2 кастрычніка 1940 году Масква перадала мястэчка Летувіскай ССР. 31 ліпеня 1991 году, у пэрыяд распаду СССР, група байцоў рыскага АМАПу напала на мытны пост у Медніках. У выніку гэтага інцыдэнту загінулі 7 летувіскіх афіцэраў.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 221 чал.; каля 1885 году — 297 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 1970 чал.; 1979 год — 478 чал.; 1980 год — 480 чал.; 1986 год — 543 чал.; 1989 год — 586 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 508 чал.; 2011 год — 493 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак (XIV ст.)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (1928—1933)
- Могілкі старыя каталіцкія
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Меднікаў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 227.
- ^ Lietuvos Metrika. 40-oji Teismų bylų knyga (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 58.
- ^ Дзярновіч А. Медніцкі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 283.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Krzywicki J. Miedniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 329.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|