Інтуркі
Інтуркі лац. Inturki | |
лет. Inturkė | |
![]() Агульны выгляд | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Маляцкі |
Насельніцтва: | 237 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°9′40″ пн. ш. 25°33′29″ у. д. / 55.16111° пн. ш. 25.55806° у. д.Каардынаты: 55°9′40″ пн. ш. 25°33′29″ у. д. / 55.16111° пн. ш. 25.55806° у. д. |
Інтуркі на мапе Летувы ![]() ![]() Інтуркі | |
![]() |
Інтуркі (лет. Inturkė) — вёска ў Летуве, на беразе возера Гялоты. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек. Знаходзяцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малятаў.
Інтуркі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У XVI ст. Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Інтуркі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1868 год у мястэчку было 14 будынкаў, тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Інтуркі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтурках і 8 чал. у карчме Інтурках[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 237 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1855)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Інтуркаў
-
Касьцёл
-
Царква-мураўёўка
-
Уязны знак
-
У цэнтры вёскі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Wejssenhof J. Inturki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 298.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|