Пазэльва
| Пазэльва лац. Pazelva лет. Želva | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Вількамірскі | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 140 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°13′08″ пн. ш. 25°05′49″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 457 чал. (2011) | ||
| Пазэльва на мапе Летувы Пазэльва | |||
Пазэльва (лет. Želva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Зэльве. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Вількаміру.
Пазэльва — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Пазэльва ўтварыўся ад ракі Зэльвы, назва якой, як мяркуецца, мае балтыйскае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладных адпаведнасьцяў у сучасных мовах няма[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пазэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 30 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пазэльву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 300 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 457 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Ігнація Лаёлы (1892)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 140.
- ↑ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 899.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||