Апсыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барысаглебская царква ў Горадні, дзьве ўсходнія апсыды, трэцяя абвалілася ў Нёман

Апсыда (ст.-грэц. ἁψίς) — аб’ёмная самастойная частка хрысьціянскага храма ў выглядзе паўцыркулярнага (часам шматграннага ці нават прастакутнага) выступа ў сьцяне, які замыкае прастору нэфа. У храме пры наяўнасьці звыш аднаго нэфа можа быць адна ці больш апсыдаў, але ня больш за колькасьць нэфаў. Апсыда прызначаная для разьмяшчэньня алтара, часьцей за ўсё ва ўсходняй частцы храма. У касьцёлах апсыда таксама дапаўняецца прэзьбітэрыем. Упершыню апсыды зьявіліся ў старажытнарымскіх базыліках.