Рукойні
| Рукойні лац. Rukojni лет. Rukainiai | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Першыя згадкі | 1435 | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 770 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-13016 | ||
| Рукойні на мапе Летувы Рукойні | |||
Рукойні (лет. Rukainiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Рукойні. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Вільні.
Рукойні — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1538 годзе ў Рукойнях збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рукойні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рукойні занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рукойні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., зь іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 юдэяў; 1881 год — 323 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 770 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1823)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Багародзіцы (1860-я; мураўёўка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Krzywicki J. Rukojnie // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||