Падбярэзьзе (Віленскі павет)
| Падбярэзьзе лац. Padbiareźzie лет. Paberžė | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Першыя згадкі | 1484 | ||
| Дата заснаваньня | 1484 | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°56′50″ пн. ш. 25°14′20″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 919 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-14031 | ||
| Падбярэзьзе на мапе Летувы Падбярэзьзе | |||
Падбярэзьзе (лет. Paberžė) — вёска ў Летуве, на рацэ Даўлі. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на поўнач ад Вільні.
Падбярэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Падбярэзьзе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1503 годзе тут збудавалі касьцёл.
У XVI ст. Падбярэзьзе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданьні біскупаў віленскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Падбярэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Падбярэзьзе занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1119 чал., зь іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 юдэяў[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 919 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1932)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква (1900; мураўёўка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Krzywicki J. Podbrzeź (1) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 364.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||