Перайсьці да зьместу

Відзенішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзенішкі
лац. Vidzieniški
лет. Videniškiai
Касьцёл і кляштар аўгустынаў
Касьцёл і кляштар аўгустынаў
Герб Відзенішкаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Маляцкі
Насельніцтва: 368 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′1″ пн. ш. 25°16′41″ у. д. / 55.21694° пн. ш. 25.27806° у. д. / 55.21694; 25.27806Каардынаты: 55°13′1″ пн. ш. 25°16′41″ у. д. / 55.21694° пн. ш. 25.27806° у. д. / 55.21694; 25.27806
Відзенішкі на мапе Летувы
Відзенішкі
Відзенішкі
Відзенішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Відзенішкі (лет. Videniškiai) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Сясаркі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 368 чалавек. Знаходзяцца за 9 км на захад ад Малятаў, каля аўтамабільнай дарогі ЎцянаМаляты.

Відзенішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару аўгустынаў з касьцёлам Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Відын (Widin) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Касьцёл, 1858—1862 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Відзенішкі зьмяшчаецца ў Хроніцы Вартбэрга і датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1620 годзе Марцін Гедройц збудаваў у Відзенішках касьцёл Сьвятога Лаўрына і заснаваў пры ім кляштар аўгустынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Відзенішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 34 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Відзенішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: ~1893 год — 239 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 368 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца
  • Замчышча
  • Касьцёл Сьвятога Лаўрына і кляштар аўгустынаў (1620)
  • Могілкі каталіцкія, капліца (1905)
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1141, 1564.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Krzywicki J. Widziniszki // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 296.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]