Мусьнікі
| Мусьнікі лац. Muśniki лет. Musninkai | |||
| Населены пункт | |||
Агульны выгляд | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Шырвінцкі | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 107 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 415 чал. (2011) | ||
| Мусьнікі на мапе Летувы Мусьнікі | |||
Мусьнікі (лет. Musninkai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мусе. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаў.
Мусьнікі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Мусьнікі ўтварыўся ад ракі Мусы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Muschnyki (6 сьнежня 1522 году)[2]; Мусники (1553 год)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Мусьнікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Каля 1522 году ў Мусьніках збудавалі касьцёл. У 1558—1566 гадох тут утварылася мястэчка[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мусьнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мусьнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мусьнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1885 год — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 415 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Званіца
- Капліца прыдарожная
- Касьцёл Сьвятой Тройцы (1861)
- Сядзіба
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Мусьнікаў
- Касьцёл
- Капліца прыдарожная
- Званіца
- Алея ў парку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 205.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 150—151.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
- ↑ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico‑Slavica. T. 7, 1970. S. 98.
- ↑ Krzywicki J. Muśniki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 814.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||