Гервяты
| Ґервяты лац. Gierviaty / Hierviaty | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Астравецкі |
| Сельсавет | Ґервяцкі |
| Першыя згадкі | 1271 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 148 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°41′33″ пн. ш. 26°08′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 563 чал. (2014) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1591 |
| Паштовы індэкс | 231213[2] |
| Нумарны знак | 4 |
| Ґервяты на мапе Беларусі ± Ґервяты | |
Ґервя́ты[3] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошы. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 563 чалавекі. Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.
Ґервяты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я гады тут праводзіліся беларуска-летувіскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канфэрэнцыі гісторыкаў. Да нашага часу захаваўся збудаваны ў стылі нэаготыкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя, найвышэйшы касьцёл у Беларусі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ґервяты мае балтыйскае паходжаньне ад асновы «gerve» — журавель[4]. Тым часам у «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага пачатковай формай назвы сьцьвярджаюцца Гермонты (Германты, пазьней Герванты) — ад легендарнага князя Гермонта, які заснаваў паселішча[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gierwathi (1539 год)[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Гервяты датуецца 1434 годам. У 1536 годзе біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Пад 1563 годам Гервяты ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1796 год у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя Гервяты знаходзіліся ў валоданьні Дамейкаў. На 1885 год у мястэчку было 20 двароў. У 1899—1903 гадох тут збудавалі мураваны Касьцёл Сьвятой Тройцы ў нэагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гервяты занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гервяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадох тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 132 двары, на 1993 год — 200, на 1996 год — 201.
- Старая графіка і здымкі
- Праект касьцёла, 1899 г.
- Праект касьцёла, 1900 г.
- Званіца, 1900 г.
- Школа, 1915 г.
- Школа і касьцёл, 1916 г.
- Касьцёл, да 1939 г.
- Сядзіба Дамейкаў, 1939 г.
- Касьцёл, 1941—44 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее культурна-асьветніцкі цэнтар. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касьцёлы Вялейскага краю» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)[11].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1903; помнік архітэктуры нэаготыкі, 61 м вышынёй, найвышэйшы касьцёл у Беларусі)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі вайсковыя часоў Першай сусьветнай вайны
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Дамейкаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 69.
- ↑ Zbior dzieiopisow polskich. T. 2: Kronika Macieia Stryikowskiego. — Warszawa, 1766. S. 199.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 240.
- ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 565.
- ↑ Шаблюк В. Гервяты // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 518.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 173.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 1. — Менск, 2015.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гервяты , Radzima.org
- Гервяты (рас.) на Глёбус Беларусі
- Гервяты, Vandrouka.by
| ||||||||