Тургелі
| Тургелі лац. Turgieli | |||
| Населены пункт | |||
Агульны выгляд | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Салечніцкі | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°27′20″ пн. ш. 25°30′30″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 588 чал. (2011) | ||
| Тургелі на мапе Летувы Тургелі | |||
Тургелі (лет. Turgeliai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Салечнікаў.
Тургелі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца-пахавальня Кабылінскіх, помнікі архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV ст. пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Тургелях збудавалі драўляны касьцёл з фундацыі паноў-шляхты Мангірдовічаў, Габрыяловічаў і Міхневічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тургелі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1837 годзе у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У другой палове XIX ст. у Тургелях было 18 будынкаў. У 1897—1909 гадох праводзілася рэканструкцыя касьцёла.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тургелі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тургелі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1930-я гады ў суседнім маёнтку Аляксандраве жыў генэрал Люцыян Жалігоўскі, зь якім у гэты час сябраваў мясцовы ксёндз Юзэф Абрэмскі[1].
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Тургелі Летуве.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл да рэканструкцыі
- Касьцёл, 1931 г.
- Капліца, 1933 г.
- У мястэчку, 1938 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 277 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 588 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1837)
- Капліца-пахавальня Кабылінкіх (1850)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Тургеляў
- Касьцёл
- Інтэр’ер касьцёла
- Капліца
- Гарадзішча
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эдвард Паўловіч (1825—1909) — беларускі мастак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
- ↑ Krzywicki J. Turgiele // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 638.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||