Віленскі павет (Віленская губэрня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленскі павет
Виленскій уѣздъ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус павет Расейскай імпэрыі[d]
Уваходзіць у Віленская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Вільня
Улучае 19 Валасьцей; 18 (з 1905)
Дата ўтварэньня 1795
Дата скасаваньня 1920
Насельніцтва (1897) 363,313 чал.
Плошча 1886: 5503.9 км²; 1897: 6200 км²
Месцазнаходжаньне Віленскага павету
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Віленскі павет (па-расейску: Виленскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Адміністрацыйны цэнтар — Вільня.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1913 годзе ў павеце было 18 валасьцей: Быстрыцкай, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Меешагольская, Міцкунская, Мусьніцкая, Неменчынская, Падбярэская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтар — мястэчка Малыя Сялечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Яніская.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дадзеных перапісу 1897 году ў павеце пражывала 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; жыды — 21,3%; летувісы — 20,9%; палякі — 20,1%; расейцы — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні пражывала 154532 чал.[1][2]

« Наогул кажучы, у Віленскай губерні яны (летувісы) разьмяшчаюцца так: іх звыш 50% у Сьвянцянскім павеце, большай частцы Троцкага павета, на ўсходзе Віленскага і сям-там у паўднёвай трэці Ашмянскага павета. »

—Харузин Алексей, Славянское жилище в Северо-Западном крае 1907

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віленскі павет у складзе Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расеі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губэрні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Летувы, але неўзабаве быў захоплены Польшчай.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]