Гедройцы (мястэчка)
Гедройцы | |||||
лет. Giedraičiai | |||||
У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Насельніцтва: | 684 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-33025 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°04′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д. / 55.07778° пн. ш. 25.25833° у. д.Каардынаты: 55°04′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д. / 55.07778° пн. ш. 25.25833° у. д. | ||||
Гедройцы на мапе Летувы ![]() ![]() Гедройцы | |||||
![]() |
Гедройцы, Гедройці[1] (лет. Giedraičiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Гедройцаў. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.
Гедройцы — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Гедройцаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Барталамея, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Гедройцы зьвязваюць з асабістым імём Гедройц.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням. Gedereiten) зьмяшчаецца ў крыжацкай кроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 годзе вёску спустошылі крыжакі. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Гедройцы[1]. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1445 годзе ў Гедройцах збудавалі касьцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гедройцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з расейцамі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гедройцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 684 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Барталамея (1812)
- Могілкі старыя каталіцкія
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 546.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|