Перайсьці да зьместу

Шумск (Віленскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумск
лац. Šumsk
лет. Šumskas
Населены пункт
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна Летува
Павет Віленскі
Раён Віленскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 187 м
Часавы пас
Каардынаты 54°36′40″ пн. ш. 25°43′20″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 919 чал. (2011)
Шумск на мапе Летувы
Шумск
Шумск
Шумск

Шумск (лет. Šumskas) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Лошы. Уваходзіць у склад Кавальчыцкага староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на ўсход ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы.

Шумск — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся дамініканскі касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і сядзібна-паркавы комплекс Шумскіх, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Тапонім Шумск паходзіць ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Шумскіх.

Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. Пазьней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.

У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сядзіба, да 1939 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шумск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шумск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

  • XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 106 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 919 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1767—1789)
  • Могілкі хрысьціянскія, капліца (XIX ст.)
  • Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
  1. Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 76.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]