Шашолі
Шашолі | |||||
лет. Šešuoliai | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 138 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°10′41″ пн. ш. 24°58′19″ у. д. / 55.17806° пн. ш. 24.97194° у. д.Каардынаты: 55°10′41″ пн. ш. 24°58′19″ у. д. / 55.17806° пн. ш. 24.97194° у. д. | ||||
Шашолі на мапе Летувы ![]() ![]() Шашолі | |||||
![]() |
Шашолі, Шашолы[1] (лет. Šešuoliai) — мястэчка ў Летуве, на беразе Шашольскага возера. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміру.
Шашолі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Шашолі, магчыма, утварыўся ад назвы ракі Шашолі[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолі[1]. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шашолі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 22 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шашолі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 169 чал., зь іх 140 каталікоў і 29 юдэяў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 138 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка (1751)
- Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 207—210.
- ^ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 909.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|