Малыя Салечнікі
Малыя Салечнікі | |
лет. Šalčininkėliai | |
![]() Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Салечніцкі |
Насельніцтва: | 615 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′52″ пн. ш. 25°22′59″ у. д. / 54.38111° пн. ш. 25.38306° у. д.Каардынаты: 54°22′52″ пн. ш. 25°22′59″ у. д. / 54.38111° пн. ш. 25.38306° у. д. |
Малыя Салечнікі на мапе Летувы ![]() ![]() Малыя Салечнікі |
Малыя Салечнікі (лет. Šalčininkėliai) — вёска ў Летуве, на рацэ Вісінчы. Уваходзяць у склад Салечніцкага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек. Знаходзяцца за 8 км на поўнач ад Салечнікаў.
Малыя Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся каьцёл Сьвятога Юрыя, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVII ст., калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты част з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 12 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Малыя Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 82 чал., зь іх 72 каталікі і 10 юдэяў[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 615 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1770)
- Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 49.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Малыя Салечнікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|