Дубінкі
Дубінкі | |||||
лет. Dubingiai | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1334 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Насельніцтва: | 260 чал. (2003) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°03′40″ пн. ш. 25°27′00″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 25.45° у. д.Каардынаты: 55°03′40″ пн. ш. 25°27′00″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 25.45° у. д. | ||||
Дубінкі на мапе Летувы ![]() ![]() Дубінкі | |||||
![]() |
Дубі́нкі (лет. Dubingiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Асьвеі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 208 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні.
Дубінкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся падмуркі кальвінскага збора на Замчышчы.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Дубінкі ёсьць характэрнай славянскай назвай[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дубінкі датуецца 1334 годам[2]. У 1373 годзе яны пацярпелі ад нападу крыжакоў. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Дубінкі[3]. У пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт збудаваў каля вёскі драўляны[4] замак, у якім заснаваў касьцёл Сьвятога Духа. У канцы XV ст. вакол замка ўтварылася мястэчка.
Да пачатку XVI ст. Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намесьнікамі, пазьней перайшлі ў валоданьне Радзівілаў, а Юры Радзівіл пачаў тут узводзіць мураваны замак. Па ягонай сьмерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да ягонага сына Мікалая Радзівіла «Рудога», які ў 1564 годзе стаў кальвіністам і перарабіў касьцёл пад кальвінскі збор. Апошні стаў месцам пахаваньня біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў[5].
У 2-й палове XVI — XVII стагодзьдзях цэнтар Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 гадох тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагодзьдзі Дубінкі складаліся зь дзьвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў[5]. На 1651 год у мястэчку было 67 дымоў, аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэньняў іхная колькасьць скарацілася да 12[5].
У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сынод Кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубінкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1808 годзе Дубінкі перайшлі ў валоданьне Тышкевічаў. На 1866 год у мястэчку было 26 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубінкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Дубінкі ўвайшлі ў склад Летувы. У міжваенны час яны былі летняй рэзыдэнцый прэзыдэнта Антанаса Сьмятоны.
23 чэрвеня 1944 году мясцовы аддзел Арміі Краёвай ўчыніў гвалт над больш чым 20 жыхарамі-летувісамі[6][7] ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеяньні да польскіх жыхароў Гліцішкаў летувіскімі калябарантамі[6][7].
У пачатку XXI ст. на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалягічныя раскопкі, у час якіх выявілі парэшткі Радзівілаў. У выніку аналізу ДНК летувіскія і польскія навукоўцы здолелі ідэнтыфікаваць косьці Мікалая Радзівіла «Чорнага» і Мікалая Радзівіла «Рудага». 5 верасьня 2009 году парэшткі стрыечных братоў ўрачыста перапахавалі ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збору[8].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVII стагодзьдзе: 1651 год — каля 450 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 363 чал., зь іх 241 каталік, 20 праваслаўных і 102 юдэі[9]; 1897 год — 363 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 265 чал.; 1959 год — 102 чал.; 1970 год — 130 чал.; 1989 год — 253 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 229 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замчышча, падмуркі збора (XVII ст.)
- Могілкі каталіцкія, званіца касьцёла (1672)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1672)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Дубінкаў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2010 Т. 3. С. 205
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2010 Т. 3. С. 205
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2010 Т. 3. С. 206
- ^ а б Piotrowski T. «Poland's Holocaust». — McFarland & Company, 1997. — С. 168—169. — ISBN 0-7864-0371-3
- ^ а б Litewska prokuratura przesłuchuje weteranów AK(пол.). Gazeta Wyborcza (14 лютага 2001). Праверана 7 чэрвеня 2010 г.
- ^ Szymaniak M., Mickiewicz R. (7 верасьня 2009) Litwa żegna Radziwiłłów(пол.). газэта Rzeczpospolita. Праверана 3 кастрычніка 2010 г.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 191.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Gajewski M. Dubinki: w krainie niebieskich jezior // Magazyn Wileński. Nr. 2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881., 2003.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|