Нідокі
Нідокі | |||||
лет. Lyduokiai | |||||
![]() Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 142 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°16′01″ пн. ш. 24°56′49″ у. д. / 55.26694° пн. ш. 24.94694° у. д.Каардынаты: 55°16′01″ пн. ш. 24°56′49″ у. д. / 55.26694° пн. ш. 24.94694° у. д. | ||||
Нідокі на мапе Летувы ![]() ![]() Нідокі | |||||
![]() |
Нідокі (лет. Lyduokiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Сясарцы. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі. Знаходзяцца за 11 км на ўсход ад Вількаміру.
Нідокі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тлумачэньня гістарычнай назвы Нідокі зь летувіскай мовы няма, тым часам летувізаваную форму Lyduokiai спрабуюць выводзіць ад балтыйскага lydimas — 'высечка', блізкага да тэрміну «ляда»[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1623 годзе ў Нідоках збудавалі касьцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нідокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нідокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 57 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 142 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1884)
- Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Zinkevičius Z. Ukmergės rajono gyvenviečių vardynas: pavadinimų kilmė. — Vilnius, 2011. P. 27.
- ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 38.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|