Аструда
| Аструда польск. Ostróda | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Аструдзкі | ||||
| Гміна | Аструда | ||||
| Дата заснаваньня | 1329 | ||||
| Горад з | 1329 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Бурмістар | Ян Насэвіч | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 14,15 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 110—120 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°42′ пн. ш. 19°58′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 33 191 чал. (2009)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 89 | ||||
| Паштовыя індэксы | 14-100 a 14-104 | ||||
| Нумарны знак | NOS | ||||
| Сайт | ostroda.pl | ||||
| Аструда на мапе Польшчы Аструда | |||||
Аструда (па-польску: Ostróda, па-нямецку: Osterode, па-пруску: Austrāti) — места і гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Разьмешчанае на Ілаўскім Паазер’і, над Дрвэнцкім возерам. Празь места працякае рака Дрвэнца.
У 1975—1998 гадох места адміністрацыйна належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Па стане на 31 сьнежня 2009 року места мела 33 191 насельніка[1].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз Аструду праплывае рака Дрвэнца.
Акрамя Дрвэнцкага возера, у Аструдзе ёсьць іншыя азёры:
Паводле зьвестак 2002 року, Аструда займае плошчу 14,15 км². Места займае 0,8% плошчы павету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аструда паўстала ў XIII стагодзьдзі ў ваколіцах крыжацкага замку на тэрыторыі Памязаніі, заселенай на той час старапрускае племя памязанаў.
Па Грунвальдзкай бітве ў 1410 року рыцар Мікалай з Дурэнга (Кляўс фон Дорынге) захапіў места і замак для войскаў караля Ўладзіслава Ягайлы. У 1440 року Аструда далучылася да антыкрыжацкае Прускае канфэдэрацыі. У 1519 року ў часе польска-тэўтонскай вайны (прускай вайны) Аструда заваяваная войскамі караля польскага Жыгімонта Старога.
У 1633—1643 роках местам (і староствам) загадвае Ян Хрысьціян бжэскі, князь Бжэгу і Легніцы.
З 21 лютага па 1 красавіка 1807 року ў замку перабываў Напалеон Банапарт.
У часе Другой сусьветнай вайны Аструда была зруйнаваная прыкладна на 60%.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 31 сьнежня 2009[1]:
| Пералік | Агулам | Жанчыны | Мужчыны | |||
|---|---|---|---|---|---|---|
| адзінка | асобаў | % | асобаў | % | асобаў | % |
| насельніцтва | 33 191 | 100 | 17 569 | 52,93 | 15 622 | 47,07 |
Паводле зьвестак 2002 року сярэдні даход на душу насельніцтва 1259,38 zł.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Партнэрскія месты | ||
| Места | Краіна | Дата падпісаньня ўгоды |
|---|---|---|
| | Нямеччына | 24 красавіка 1994 |
| | Летува | 27 верасьня 2001 |
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аструда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная інтэрнэт-бачына места
- OstrodaOnline.pl
- Здымкі з Аструды
- Ostród // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 680
| ||||||||||||||||
| ||||||||||
