Піліп Пестрак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «П. Пестрак»)
Піліп Пестрак
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы П. Гайдук, Зьвястун, П. Зьвястун
Нарадзіўся 27 лістапада 1903
Сакоўцы, Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці
Памёр 22 жніўня 1973
Менск, БССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, публіцыст, крытык
Гады творчасьці 1927—1973
Мова беларуская мова[1], украінская мова[1], польская мова[1], летувіская мова[1] і латыская мова[1]
Дэбют 1927
Значныя творы «Серадзібор»
Прэміі Коласаўская (1964)
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР
Творы на сайце Knihi.com

Пілі́п Сямё́навіч Пе́страк (27 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1903, в. Сакоўцы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці — 22 жніўня 1978, Менск) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык. Псэўданімы П. Гайдук, Зьвястун, П. Зьвястун.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў мясцовай двухкляснай школе. З пачаткам 1-й сусьветнай вайны сям’я зьехала ў Самарскую губэрню, дзе Піліп Пестрак атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў памочнікам справавода крэдытнага таварыства, памочнікам бугальтара ў валасным выканкаме. Пасьля вучобы на рабфаку паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўнівэрсытэту (1920).

У 1921 разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1921—1924 працаваў лесьніком Косаўскага лясьніцтва; у 1924—1926 служыў у войску. У 1926 уступіў у БСРГ і КПЗБ; з 1927 сакратар Косаўскага падпольнага райкаму КПЗБ.

Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; зьняволены ў гарадзенскай вязьніцы. Пасьля вызваленьня ў 1933—1934 гадох інструктар ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе. У 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінску, Вільні, Горадні; зьмяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязьнямі. Вызвалены савецкімі ўладамі пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у верасьні 1939.

Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1939; абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1940—1946). У 1940—1941 старшыня Беластоцкага аддзяленьня СП Беларусі.

У 1942—1943 гадах удзельнік партызанскага руху. Як дэпутат Вярхоўнага Савету СССР быў перапраўлены самалётам на Вялікую зямлю. У Маскве працаваў начальнікам Управы па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—1945), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1948), літкансультантам СП БССР (1948—1951). З 1951 на творчай працы.

У 1971—1975 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за раман «Серадзібор». Заслужаны дзяяч культуры БССР (1968).

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустрэча ў сядзібе газэты Нівы гасьцей зь Менску (зьлева направа): Піліп Пестрак, Вера Ляўчук (нявеста Г. Валкавыцкага), Янка Брыль, Георгі Валкавыцкі, Аляксей Казёл. ПНР, Беласток, 1956 год.

У друку выступіў у 1927 годзе пад псэўданімам Зьвястун. У 1940 годзе апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Выйшлі зборнікі паэзіі «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэма «Слова пра Мінск» (1968), зборнікі апавяданьняў «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (апавяданьні і нарысы, 1958), апавяданьне «Камень» (1960), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970), раманы «Сустрэнемся на барыкадах» (1954), «Серадзібор» (1963).

Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысьвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Перакладаў на беларускую мову творы Элізы Ажэшкі, У. Бранеўскага, С. Дабравольскага, Ежы Путраманта, Івана Франко, Лесі Ўкраінкі, Максіма Рыльскага, Паўло Тычыны, латыскіх, летувіскіх пісьменьнікаў.

П’еса «Пад зоркамі» (суаўтар А. Струнін) ставілася ў Гарадзенскім абласным драматычным тэатры.

Раман «Серадзібор» прысьвечаны жыцьцю вёскі.

На вершы Пестрака напісаныя песьні.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выбраныя творы. Мн., 1947
  • Зборнік твораў: У 4 т. Мн., 1969—71
  • Зборнік твораў: У 5 т. Мн., 1984—86

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Пестрака названа вуліца ў Горадні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — Мн.: БелЭн, 1995. — 480 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-168-4.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Хромчанка К. Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. — Мн.: 1960.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]