Савет народных камісараў Беларускай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СНК БССР»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Савет народных камісараў Беларускай ССР

Саве́т Наро́дных Каміса́раў БССР, Саўнаркам БССР (СНК БССР) — найвышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады, урад Беларускай ССР у 1920—1946 гадох[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварыўся 18 сьнежня 1920 году ў адпаведнасьці з дадаткамі да Канстытуцыі ССРБ 1919 году, прынятымі Другім зьездам Саветаў Беларусі ў сьнежні 1920 году.

У 1933 годзе сваёй пастановай зацьвердзіў русіфікатарскую рэформу беларускага правапісу 1933 году, распрацаваную адмысловай Палітычнай камісіяй ЦК КП(б)Б.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пастановы VI Надзвычайнага зьезду Саветаў БССР ад 16 сакавіка 1924 году абавязкі старшыні ЦВК і СНК БССР, а таксама наркама па замежных справах выконваліся адной асобай. Сябрамі СНК былі народныя камісары ўсіх наркаматаў БССР, старшыні СНГ і Надзвычайнай камісіі. Пры СНК БССР дзейнічалі яго сталыя камісіі — Эканамічны Савет, Камісія заканадаўчых здагадак (да 1927 году), Дзяржаўная плянавая камісія. Кампэтэнцыя і склад СНК БССР зьмяняліся ў зьвязку з утварэньнем СССР і зьменамі ў дзяржаўна-праўнай надбудове, з утварэньнем новых цэнтральных органаў кіраваньня галінамі эканомікі і культуры БССР (наркаматаў і ўправаў). З 1925 году ў склад СНК БССР уваходзілі намесьнікі старшыні СНК БССР (уводзіліся дадаткова), наркамы саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, упаўнаважаныя асобных агульнасаюзных наркаматаў і ведамстваў з правам вызначальнага або дарадчага голасу.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Платонаў Р. Савет Народных Камісараў Беларускай ССР // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 188.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]