Георгі Валкавыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Валкавыцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 сакавіка 1923(1923-03-13)
Памёр 7 красавіка 2013(2013-04-07) (90 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік

Гео́ргі Валкавы́цкі (польск. Jerzy Wołkowycki; 13 сакавіка 1923, Белавежа, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 7 красавіка 2013, Белавежа, Падляскае ваяводзтва, Польшча; Псэўданімы: Юрка Зубрыцкі; Сідар Макацёр) — беларускі паэт і пісьменьнік, заснавальнік штотыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 сакавіка 1923 году ў в. Белавежа Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.

Скончыў сямігодку й рамесную школу, працаваў лесьніком, рабочым, сьлесарам. У часе Другой сусьветнай вайны ваяваў, трапіў у нямецкі палон.

Зьлева направа: Георгі Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Ян Чыквін. Польшча, м. Беласток, Цэнтар Праваслаўнае Культуры. Восень 2000 году.

Па вайне паступіў у Акадэмію палітычных навук у Варшаве, але пасьля першага курсу пайшоў вучыцца ў Літаратурны інстытут у Маскве, які скончыў у 1954 годзе[1].

Працаваў у «Газэце беластоцкай(pl)» у Беластоку. Заснавальнік і рэдактар (1956—1987) газэты беларусаў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» і літаратурныя выданьні. З 1987 году на пэнсіі.

Памёр 7 красавіка 2013 году ў Белавежы, дзе і быў пахаваны.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у друку ў 1948 року.

Аўтар зборніка лірыкі «Рознагодзьдзе» (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кнігаў «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991), «Белая вязь» (Беласток, 1998), «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр заснавальнік беластоцкай «Нівы» // Радыё «Свабода», 8 красавіка 2013 г. Праверана 9 красавіка 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]