Осман
Осман лац. Osman | |
Osman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Osi + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Асман, Ашман, Ясман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Осман» |
Осман, Асма́н (Ашман, Ясман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Осман або Асман (Osman, Asman, Asmon, Osmann, Ossmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Дзерман, Есьман, Мангерд; германскія імёны Derman, Esmann, Mangerðr) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Osman[6].
Форма Асман у беларускай мове супадае зь імём арабскага паходжаньня Асман (Усман)[7], якое бытавала сярод літоўскіх татараў.
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ашмана (Oszmana)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пушкару полоцъкому Ошману (8 сакавіка — 30 траўня 1510 году)[9]; пушкарь господарьский Витебский Ошманъ… Ошманомъ… Ошмана (1517 год)[10]; Миколаи Османовичъ (1565 год)[11]; полслужбы людей на имя Кгрыкгъ Османовичъ (26 красавіка 1596 году)[12]; Osmanow (1744 год)[13]; Marcin Oszman (1855 год)[14][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Асманавіч — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
- Барыс Асманавіч — расенскі замянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[16]
- Грыг Асманавіч — чалавек Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў 1596 годзе
- Міхал Асіпавіч Ашман (Ашмон) — селянін з ваколіцаў Таўрогаў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[17]
Ясманы (Jasman) гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[18].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе хутар Асманоўка, у былым Жамойцкім старостве — вёска Ашманішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Алиев И. И., Алиева 3. И. Карачаево-балкарские личные имена // Сводный словарь личных имён народов Северного Кавказа. — М., 2012. С. 339.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 242.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 618.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 483—484, 505—507.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 200.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 540.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Barbaryszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 660.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 206.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 8.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 169.