Перайсьці да зьместу

Эйтман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eitmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eito + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйтмян, Айдыман
Вытворныя формы Эйтмін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйтман»

Эйтман (Айдыман) — мужчынскае імя.

Эйтман (Eitmann, Eydtman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтаўт; германскія імёны Eitel, Eidunn, Aitald) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aydymany (1744 год)[6].

  • Ян Эйдман (Jan Eidman) — выхадзец з Гданьску, які да 1619 году навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[7]
  • Ёсіф і Францішка Эйтманы (Эйтміны) — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1773—1784 гадох[8]

Эйтмановічы (Ejtmanowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[9].

На 1903 год існавала вёска Эйцманы ў Новааляксандраўскім павеце[10].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Эйтмяны.

  1. ^ Hellfritzsch V. Familiennamenbuch des sächsischen Vogtlandes — Leipzig, 1992. S. 72.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 250.
  8. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 196.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 479.
  10. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 271.