Перайсьці да зьместу

Эйман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eimann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eich + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйхман, Айман
Вытворныя формы Акман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйман»

Эйман (Айман), Эйхман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Эйман або Айман, Эйхман або Айхман (Eimann, Eichmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйгінт, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eigint, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

У Прусіі бытавала імя Эйман: Eyman (1387 год)[5]. У 1632 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Fabianus Ehmannus, Mariaeburgensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашъко Еймановичъ, дворанинъ господарски (1 траўня 1528 году)[7]; Sylwester Ejmonowicz (1833 год)[8]; Rozalia Ajmanowicz (1846 год)[9]; Ludwik Eychman (1857 год)[10]; Marjana Eymanowa (1860 год)[11].

Эймановічы (Ejmanowicz) — прыгонныя зь вёскі Компаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].

Эйхманы (Ejchman) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[13].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 96, 130.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
  6. Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 337.
  7. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 40.
  8. Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. Niemonajcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. Mołczadź, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. Cmentarz Rossa Stara. Litwa. Spis, Fundacja Odtworzeniowa Dziedzictwa Narodowego
  12. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 390.
  13. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 478.