Перайсьці да зьместу

Сурман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Surman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Surro + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шурман, Шурмен, Шырман, Сысман, Шышман
Вытворныя формы Сарман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сурман»

Сурман (Шурман, Шурмен), Шырман, Сысман (Шышман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Сурман або Серман (Surman, Surmannus[1][2][3], *Sermanus[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[7], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Surman[10].

У Прусіі бытавала імя Surmanne[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: о имена… о Жырмоны (21 кастрычніка 1542 году)[12]; Sebestyan a Surman Koreywiczy… Szirman Boczilowic synem Mikolaiem (1558 год)[13]; стрелцы… Юхно а Мишко Шурменовичи (23 сьнежня 1558 году)[14]; Szyszmanowicz (1781 год)[15]; Parafia ekimańska… Szurmanowo dwór (1784 год)[16]; Anna Surman (1807 год)[17]; Jerzy Szurman (1826 год)[18].

Шышмановічы — літоўскі шляхецкі род[21].

Журманы (Żurman) гербу Шаліга — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[22], украінскія казакі[23].

Сысмановіч (Sismanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24].

Шырман (Schirrman, Schirmann) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].

На 1904 год існавала вёска Зізманава ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[26].

На 1906 год існавала вёска Шурманы ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[27].

Назву Жырмоны маюць дзьве вёскі на гістарычнай Меншчыне.

  1. ^ Kerkelijk register der predikanten, welke in de XI classen van de synodus van Zuidholland van den jaare 1702 tot het einde van 1801 en dus in eene volle eeuwe zijn beroepen, verroepen of overleden. — Rotterdam, 1802. S. 14, 82, 200
  2. ^ Zeitschrift des Deutschen Vereines für die Geschichte Mährens und Schlesiens. — Brünn, 1905. S. 38.
  3. ^ Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae. T. 5. Ab annis 1294—1306. — Brunae, 1850. P. 34, 163.
  4. ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  5. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 762.
  6. ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 262.
  11. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 101.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 113.
  13. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 59, 205.
  14. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 40.
  15. ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  16. ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 50, 52.
  17. ^ Remigoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  18. ^ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  19. ^ Яўген Анішчанка, Докшицы инвентарь 1785 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 6 лютага 2019 г.
  20. ^ Яўген Анішчанка, Голомысль инвентарь 1792 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 лютага 2017 г.
  21. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
  22. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 325.
  23. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 370.
  24. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  25. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 937.
  26. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 191.
  27. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 300.