Перайсьці да зьместу

Бутман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Buthmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Mann
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутман»

Бутман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ботман, Бутман або Бутмэн (Bothmann, Buthmann, Butmen[a][1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botman[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Salomon Butman (1664 год)[7]; Hieronim Salamonowicz Butman na miejscu rodzica swego Salamona Butmana (1667 год)[8]; Antoni Butman — porucznik (26 жніўня 1780 году)[9]; Jan Butman (1777 год)[10].

  • Салямон Бутман — курклянскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1667 годзе; меў сына Гераніма

Бутманы (Butman) гербу Самсон[11] — літоўскі шляхецкі род[12] зь Пінскага[13] і Вількамірскага паветаў[14].

Бутмановічы (Buttmanowicz, Butmanowicz) гербу Гадземба — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15].

На 1903 год існавала сядзіба Бутманішкі ў Вількамірскім павеце[16].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Паводле назвы мясцовасьці Butmenstorp
  1. Udolph J. Ortsnamen des Magdeburger Landes // Magdeburger Namenlandschaft. — Halle, 2004. S. 105.
  2. Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 6.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 23.
  7. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 336.
  9. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 603.
  10. Janów, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 438.
  12. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  13. Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 313.
  14. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 174.
  15. Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.
  16. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 76.