Відзіман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Widiman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wido + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Відман
Зьвязаныя імёны Манівід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відзіман»

Відзіман (Відман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Відзіман, пазьней Відман (Widiman, Widmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Widman[5].

У Прусіі бытавала імя Wydeman[6]. У 1605 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Widmansdorff, nobilis Borussus, у 1630 годзе — Johannes Martinus Widemanus, Welaviensis Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: осмъ чоловеков… а Онъдрука Видимоновича (31 траўня 1503 году)[8]; бояринъ господарьский Михайло Видимоновичь (11 красавіка 1516 году)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відманы (Widmann) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[10].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 286.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 171, 316.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 160.
  9. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 312.
  10. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 122.