Перайсьці да зьместу

Віліман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Williman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Willo + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вілман, Вільман
Зьвязаныя імёны Манвіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Віліман»

Віліман (Вілман, Вільман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Віліман або Вілман (Williman, Wiliman, Wilman[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

У Чэхіі адзначалася германскае імя Vilman[6].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Willmann[7].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: Ян Вилман, Балтромей Вилман (1655 год)[8]; Obrąb Gudelow… Stanisływ Wiliman, Krasławski… Marcin Wiliman y Kazimir Wyrwiało… Obrąb Baldynow… Pusta po Wilimanje (1 лютага 1765 году)[9]; Rozalia Wiłmon (1803 год)[10]; Magdalena Wilman (1833 год)[11].

  • Ян і Балтрамей Вільманы — лідзкія шляхцічы, якія ўпамінаюцца ў 1655 годзе

Віламановіч або Вілямановіч (Wilamonowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].

На 1906 год існавала вёска Вільманы ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[13].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 293.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1603.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 38.
  7. WILLMANN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  8. Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 64—65.
  9. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 32, 34.
  10. Poszwityń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  13. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 115.