Перайсьці да зьместу

Саламан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Salaman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sallo + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сальман, Саламен, Саўман, Сэльман, Зэльман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Саламан»

Саламан (Саламен), Сальман (Саўман, Сэльман, Зэльман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Саламан або Сальман, пазьней Зальман або Зэльман (Salamanns[1], Salaman, Salman, Sallmann, Seelmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Сельвін; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salawins) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Формы гэтага імя ў беларускай мове супадаюць з старажытным жыдоўскім імём Салямон (Саламон).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Salmar і Salmut[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вдова Салемонова (1567 год)[7]; Wieś Salminie… Joń Salman… Wieś Salmaniowo. Piter Salman, Jakub Salman (1765 год)[8]; Franciszek Salmonowicz Budowniczyc Nowogrodzki (4 кастрычніка 1765 году)[9]; wieś Sołomieniszki (1784 год)[10]; Сальмановичова Александра (16 траўня 1865 году)[11][a].

  • Стэфан Вянцлававіч Саўмановіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[16]
  • Салімон Радовіч — жыхар вёскі Лішыцаў (каля Азёраў), які ўпамінаецца ў 1668 годзе[17]
  • Францішак, Юзэф, Міхал і Фабіян Саламановічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[18]
  • Ян, Станіслаў, Эва, Францішка, Казімер, Уладзіслаў і Францішак Сэльмановічы (Selmanowicz) — уладальнікі гаспадарак у Сакольніках на 1934 год[19]

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Салмановічаў[20].

Сальмановічы (Salmonowicz, Salmanowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[21].

Сальмановічы (Salmanowicz, Salmonowicz) гербаў Орля і ўласнага і Саламановічы гербу Корчак — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[22].

Саламановічы (Salamonowicz) і Сальмановічы (Salmonowicz) гербу Магіла — літоўскія шляхецкія роды[23] з Троцкага павету[24].

На 1904 год існавала сядзіба Сальман ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[25].

На 1906 год фальварак Сальманы існаваў у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[26].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Зэльманішкі.

  1. ^ Таксама:
  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 145, 165.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1293.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  7. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 892.
  8. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 254, 258.
  9. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 99.
  10. ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 75.
  11. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 133.
  12. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 93, 754.
  13. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 192.
  14. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 73, 75, 87, 99.
  15. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 5.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 189.
  17. ^ Яўген Анішчанка, Езерское лесничество Гродненской экономии. Инвентарь 1668 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 3 сьнежня 2016 г.
  18. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  19. ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  20. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 26.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 337.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 761.
  23. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 403.
  25. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 195.
  26. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 220.