Kamunikat.org
| Камунікат лац. Kamunikat | |
![]() | |
| Знак старонкі | |
| Тып | Інтэрнэт-бібліятэка |
|---|---|
| Даступныя мовы | |
| Уладальнік | Радыё Рацыя |
| Аўтар | Яраслаў Іванюк |
| Пачатак працы | 2000 год |
| Рэгістрацыя | Няма |
| Актуальны стан | дзейны |
| Рэйтынг Alexa | 9527 (у Беларусі) |
| Старонка ў сеціве | |
Камуні́кат (Kamunikat.org) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, заснаваная беластоцкім журналістам Яраславам Іванюком у якасьці старонкі бюлетэню Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2007 року была адной з найбуйнейшых у сьвеце[1], дзе было столькі крыніцаў на беларускай мове. Складалася з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвала больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў[2]. На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгістравалася каля тысячы наведваньняў.
У 2010 годзе штодзённа бачыну наведвала да 2000 чытачоў[3]. У сеціўнай бібліятэцы налічавалася амаль 6000 беларускіх выданьняў[4].
У ліпені 2023 году рашэньнем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ да сайту быў абмежаваны на тэрыторыі Беларусі[5]. У 2025 годзе сайт і старонкі праекта дадалі ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Аляксей Дзікавіцкі. «Камунікат» зьмяніў аблічча // Радыё «Свабода», 3 кастрычніка 2007 г.
- ^ Рэвалюцыя на сайце Kamunikat.org Наша Ніва
- ^ Наталка Бабіна. Беларусь за Бугам // Наша Ніва, 28 лістапада 2010 г.
- ^ У Менску прэзэнтавалі новы «Камунікат» // Радыё «Свабода», 30 верасьня 2010 г.
- ^ Мінінфарм заблакіраваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Новы Час
- ^ «Экстрэмісцкімі» прызналі сотні старонак у інтэрнеце. Хронікі рэпрэсій 30 верасня Новы Час
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Галоўная старонка Kamunikat.org
- Галоўная старонка Камунікату (дадатковая)
- Фэйсбук
- Старонка на Твітэры
- Жывы часопіс «Камунікату»
- Суполка «Камунікат» на ЖЧ
| |||||||||||||||||
