Алесь Чобат
| Алесь Чобат | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 23 жніўня 1959 (66 гадоў) Скідзель, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | эсэіст, публіцыст, пісьменьнік, паэт |
| Гады творчасьці | з 1992 году |
| Жанр | эсэ, паэзія, проза, пераклады з польскае мовы |
| Мова | беларуская |
| Дэбют | Кніга паэзіі «Год» (1992) |
Алесь Чобат (нарадзіўся 23 жніўня[1][1] 1959 году, Скідзель, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі паэт[2], празаік, публіцыст, эсэіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1981 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут у Менску. Працаваў тэхнолягам, канструктарам ліцейных формаў, начальнікам КБ і вядучым канструктарам на заводах «Аўтамагнітола» і ВА «Азот» у Горадні. Ад сьнежня 1989 да красавіка 1990 году — намесьнікам старшыні Гарадзенскай рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатар выбарчай кампаніі рэгіянальнага блёку «Саветы-1990» на выбарах у Вярхоўны Савет 12 скліканьня. Працаваў супрацоўнікам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменьнікаў БССР, рэпартэрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», навуковым супрацоўніка Музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.
Зімой 2013 году перанёс гематому правага вока, цалкам страціў зрок. Інвалід першай групы[3][4][5]. Жыве ў Скідзелі.
Аўтар шэрагу кніг, шматлікіх гісторыка-псыхалягічных эсэ[6], апавяданьняў, хронік і біяграфіяў. Належыць да Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1993) і міжнароднага ПЭН-клюбу (з 1995). Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалёгіі. Перакладае з польскай мовы.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Год: вершы» / Алесь Чобат. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 78, [1] с. — (Першая кніга паэта).
- «Новая Галілея»: Вершы / Алесь Чобат. — Мн.: Маст. лит., 1995. — 110 с.
- «Ты не самотны…» / Данута Бічэль, Алесь Чобат: Зб. вершаў. — Гродна: Абл. узбуйн. друк., 1997. — 78 с.
- «Тутэйшая Сага»: Зб. вершаў / Алесь Чобат. — Смоленск. — Гродна, 2000. — 133 с. — (Бібліятэка часопіса «Годы»).
- «Зямля св. Лукі» / Алесь Чобат. — Крынкі: Sokrates, 2002. — 211 с.
- «Легенда пра чатырох мушкецёраў». — Крынкі, 2004.
- «Край мой шчаслівы: кніга тысячы радкоў для дзяцей і для бацькоў» / Алесь Чобат. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 71 с.
- «Кароткая гісторыя Беларусі». — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
- «На дзікай прэрыі над Контрай, Гаўяй і Шчарай. Кніга выбраных апавяданняў.» — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. — 188 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Алесь Чобат нарадзіўся 23 жніўня 1959 года ў Скідзелі на Гарадзеншчыне. Трапіў у літаратуру, як сам кажа, пасля таго, як яго звольнілі з пасады інжынера-канструктара. У пачатку 90-х гадоў актыўна дзейнічаў у гарадзенскім БНФ.
- ↑ Алесь Чобат прэзентаваў у Гродна сваю «Планету»
- ↑ Алесь Чобат атрымаў 1 групу інваліднасці(недаступная спасылка)
- ↑ Гарадзенскі пісьменнік Алесь Чобат атрымаў І групу інваліднасці
- ↑ Гарадзенскі пісьменнік Алесь Чобат атрымаў І групу інваліднасці
- ↑ Алесь Чобат. Крэсы
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Данута Бічэль. Сляпы Паэт у стогадовай дзедавай хаце. Да 60-годдзя Алеся Чобата. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (3) 89. — С. 62—65.