Нарвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Norvid
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noro + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Норвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нарвід»

Нарвід, Норвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Норвід (Norvid) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарымунт, Ашнар; германскія імёны Narelo, Normund, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Нарвід азначае «захаваньне моцы»[6].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Норвід (Norwid) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[7].

У Прусіі бытавала імя Нервід: Nerwyde (1370 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарвиду чоловек (1413—1424 гады)[9]; у Видуклях чоловекъ Нарвидъ (1440—1492 гады)[10]; homines… Narwyd (8—13 сакавіка 1462 году)[11]; боярина Вилькомирского Войтка Нарвидовича (каля 1514 году)[12]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ивашка Норвидовича (26 студзеня 1516 году)[13]; люди Пунского повета… Еда Нарвидовича (19 красавіка 1516 году)[14]; Нарвидъ Якубовичъ… Нарвидъ Станьковичъ (1528 год)[15]; Нарвидъ (25 ліпеня 1539 году)[16]; подданыи господарьскии Бобренскаго сорока: Павелъ Нарвидовичъ (13 і 14 жніўня 1539 году)[17]; в старостъве Упитьскомъ… пры селе Нарвидовичах (13 сьнежня 1584 году)[18]; Mikołaj Nardwid[19], Baltromiej Norwid[20], po p. Norwidzie[21] (1621 год); Ur. Stanislawowi Norwidowi, chorążemu (30 траўня 1656 году)[22]; Stanisław Norwid (20 ліпеня 1661)[23]; Andrzey Narwid (1675—1677 гады)[24]; Dawid Norwid[25], Jerzy Norwid… Jan Norwid[26], Kazimierz Norwid[27], Jan Norwid[28], Jan Norwid… od P. Damiela Norwida[29] (1690 год); Petrus Narwid (1714 год)[30]; Tomasz Narwid[31], Tomasz Narwid, Jerzy Narwid x, Antoni Narwid x[32] (10 лютага 1791 году); Symeonis et Brigida Norwid (1792 год)[33].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарвіды (Narwid) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Ашмянскага[36] і Троцкага паветаў[37].

Норвіды[38] і Норвіды-Рачкевічы[39] — літоўскія шляхецкія роды.

На 1909 год існаваў маёнтак Нарвід-Поль (Норвід-Поль) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[40].

На гістарычнай Троччыне існуе вёска Нарвідзішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Alhaug G. 10 001 navn: norsk fornavnleksikon. — Cappelen Damm, 2011.
  2. ^ Norvid, Nordic Names
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 70.
  9. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 387.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 50.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
  12. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 167.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 188—189.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
  16. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 397.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 137, 173
  18. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 70 (1582—1585 гг.). — Менск, 2008. С. 226.
  19. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 58.
  20. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 105.
  21. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 106.
  22. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 174—175.
  23. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 293.
  24. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 71.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 113.
  26. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 156.
  27. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 163.
  28. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 164.
  29. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 165.
  30. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  31. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 463.
  32. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 473.
  33. ^ Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 6.
  34. ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 501.
  35. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 189.
  36. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 313, 676.
  37. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 361.
  38. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  39. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  40. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 137.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]