Перайсьці да зьместу

Сарвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sarvidis
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Saro + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сарвіт, Зарвід, Сэрвід, Шэрвід
Вытворныя формы Сырвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сарвід»

Сарвід (Сарвіт, Зарвід, Сэрвід, Шэрвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Сарвід (Sarvidis) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвіла, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvilo, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Сарвід азначае «зброя моцы»[2].

Адпаведнасьць імя Сарвід германскаму імю Sarvidis прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Сорвиду пять чоловека (1440—1492 гады)[7]; Kazimierz Sarwid (1667 год)[8]; Szerwid (1671—1681 гады)[9]; Kazimierz Sarwid[10], od P. Monkiewicza z Zarwidów[11] (1690 год); Julianna Marianna Serwidowicz (1804 год)[12].

  • Сарвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Войцех Янавіч Мікалаевіч Сарвіт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[13]
  • Ян Мікалаевіч Сарвіт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[14]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1300.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 195.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 130.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
  8. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 199.
  9. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
  10. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 151.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 212.
  12. ^ Święciany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  13. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 186.
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 147.