Конвід
Выгляд
Конвід лац. Konvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Cono + Wid |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Конвід» |
Конвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кона (Cono) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Gunvid[5] (Gunvidh[6]) і германскае імя Convent (выводзіцца ад Con + wid або Con + wind)[7][8].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Jan Konwid Żukowski (10 траўня 1715 году)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Конвід Жукоўскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны амсьціслаўскі ў 1715—1749 гадох; меў сына Антонія[9]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 372, 1563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 23.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 9. — Uppsala, 1990. S. 483.
- ^ Vroonen E. Les noms de famille de Belgique. Vol 2: Dictionnaire étymologique des noms de famille de Belgique. — Bruxelles, 1957.
- ^ C, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ^ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 72.