Відукінд (імя)
Відукінд лац. Vidukind | |
Widukind | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wido + Kindo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Відкінт, Відгінт, Вітгінт |
Вытворныя формы | Вікінт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Відукінд» |
Відукінд (Відкінт, Відгінт, Вітгінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відукінд або Відзікінт, пазьней Вэдыгінт (Widukind, Widikint, Wedigint[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр; германскія імёны Kintilo, Kinder) — ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Wiedekind[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Видкинт Ровкетайтис (1537 год)[5]; Antoni Stanisław Witgintt (1807 год)[6]; Anastazja Witgint (1810 год)[7]; Konstanty Edmind Antoni Widgint (1823 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Відукінд Саксонскі (755—807) — водца саксонцаў, які ваяваў супраць франкаў Карла Вялікага
- Відукінд Карвэйскі (925—973) — нямецкі храніст і агіёграф з Саксоніі, аўтар «Дзеяў саксаў»
- Відукінд фон Вальдэк († 1269) — біскуп Аснабруку
Відґінты (Widgint) гербу Троска — літоўскі шляхецкі род[9][10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Grünert H. Die Altenburgischen Personennamen. — Tübingen, 1958. S. 73, 524.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. P. 1566—1567.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ WIEDEKIND, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 152.
- ^ Wilno św. Jana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Wilno św. Jana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Subocz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ ВІДҐІНТ гэрбу «Троска». VIDGINT herbu «Troska», Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. — Менск, 2014. С. 299.