Сырвід
| Сырвід лац. Syrvid | |
| Sisuita | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Siso + Wid |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сыравід, Сірвід, Шырвід, Шырвіт, Сурвід, Сырвіт, Сэрвіт, Сурвіт, Сурвідзь, Журвід |
| Вытворныя формы | Сарвід |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Сырвід» | |
Сырвід, Сыравід (Сірвід, Шырвід, Шырвіт), Сурвід (Сурвіт, Сурвідзь, Журвід), Сырвіт, Сэрвіт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сісьвіта або Сесьвіта (Sisuita[1], Sisoitu[2], Sesuito) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сір- (сіс-, сур-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sireguti, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5].
Германскае паходжаньня імя Шырвід сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Жировита (XI ст.)[7]; Сиръвидъ Рюшковичъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[8]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[9]; чоловеков… а Сурвида (9 лістапада 1449 году)[10]; Oутенци. На имя… Сиръвид (1469—1477 гады)[11]; Воитех Сирвидович (3 студзеня 1515 году)[12]; земли пустовское доилидское в Неменчинскои волости на имя Сирвидовщины (4 чэрвеня 1516 году)[13]; земль пустовскихъ три пустовщины в тивунстве Виленском у Лыкменскои волости… Сирвидовщину (21 сьнежня 1516 году)[14]; чоловеков имены у Еишишском жо повете… Янка Сирвидовича (17 красавіка 1517 году)[15]; людеи… з Воитъком а Сташкомъ Сиръвидовичомъ (19 сьнежня 1522 году)[16]; Воитъко Сурвидовичъ (1523 год)[17]; Янъчикъ Сирвидович (1528 год)[18]; Янъ Сиръвидовичъ (1567 год)[19]; земенина господаръского повету Упитъского Юрья Каспоровича Журвида (16 ліпеня 1586 году)[20]; умоцованый ее милости панее Служчыное Валентый Сырвидъ (7 лютага 1596 году)[21]; Валентын Янович Сырвидъ (11 сакавіка 1596 году)[22]; Kazimierz Surwid (1667 год)[23]; wieś Lebedzie… Kazimierz Syrwid (1675—1677 гады)[24]; Szjrwid… Szyrwitowa (1671—1681 гады)[25]; Mikołaj Surwidz Jagowd (1690 год)[26]; Michał Sirwit (1713 год)[27]; Sirwidy (1744 год)[28]; Marianna Serwitówna (1758 год)[29]; Michał Syrwid chorąży petyhorski (9 лютага 1790 году)[30]; Marcijan Syrwid (1859 год)[31].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыравіт — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XI стагодзьдзі[7]
- Сірвід Рушкавіч — літоўскі князь з роду Рушкавічаў, які ўпамінаецца пад 1259 годам
- Сірвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Войцех Сірвідавіч — рэтаўскі цівун, які ўпамінаецца ў 1515 годзе
- Янчык Сірвідавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Соф’я Янаўна Сыравідаўна — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1605 годзе[32]
- Войцех Янавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[33]
- Юры Войцехавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1615 годзе[34]
- Ян Янавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца 1618 годзе[35]
- Станіслаў Сырвід (1898—?) — беларус з ваколіцаў Сьвянцянаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[36]
- Эдмунд Сырвід (1917—?) — беларус з ваколіцаў Паставаў, які пацярпеў ад уладаў СССР[37]
Сырвіды (Syrwid) гербаў Даліва і Лебедзь — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[38].
Сурвідовічы (Surwidowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[39].
Сырвіды (Syrwid) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[40].
Сірвіды — літоўскія шляхецкія роды[41].
Дуніны Сырвіды або Шырвіды (Dunin Syrwid, Dunin Szyrwid) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[42]
Сурвіт (Surwit) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].
На 1913 год існавала мясцовасьць Сырвідзішкі (Syrwidziszki) у Немянчынскай парафіі[44].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Galicia histórica: Colección diplomática de Galicia histórica. — Santiago, 1901. P. 226.
- ↑ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ↑ Anzeiger der Philosophisch-Historischen Klasse. 93. Jahrgang, 1957. S. 297.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 164.
- 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 280, 739.
- ↑ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 195.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ↑ Ivoška D., Ryčkov A. Brėžiant Vyžuonų ribą: šiaurės rytų Lietuvos XV a. asmenvardžiai ir (ne)pamirštas) kelias // Acta Linguistica Lithuanica. XCI, 2024. P. 36.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 263.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 341.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 352.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 334.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 188.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 221.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 632.
- ↑ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 319.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 10.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 268.
- ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 423.
- ↑ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 901.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 171.
- ↑ Wędziagoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 79.
- ↑ Tolkačevski K. Epigrafinio įrašo kultūra ir komunikacija: XIX a. Vilniaus memorialinių įrašų pagrindu. — Vilnius, 2016. P. 355.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 256.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 59.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 137—138.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 304.
- ↑ Сырвід Станіслаў Францавіч (1898), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 803.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 186.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 188.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 195.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny