Перайсьці да зьместу

Ясьвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ásviðr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aso + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ашвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ясьвід»

Ясьвід (Ашвід) — мужчынскае імя.

Асьвід (Ásviðr, Asvidh[1][2], Asuidus[3], Asvid[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[6][7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8].

Каля Пскова адзначалася мясцовасьць Ашвідава, назву якой зьвязваюць з германскім (паўночнагерманскім) імём Aswidh (Ásviðr)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Шымъко Ясвидович[10], Матеи Ясвидовичъ[11], Гриц Юсвидовичъ[12] (1528 год); Oszwidow (1744 год)[13].

У 1597 годзе ўпамінаўся маёнтак Ясьвідава ў Вількамірскім павеце[14].

  1. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 34.
  2. ^ Asvidh, Nodic Names
  3. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 196.
  4. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 42.
  5. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 19.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Рыдзевская Е. А. К варяжскому вопросу // Известия Академии наук СССР. Серия VII. № 7, 1934. С. 492.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  13. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 67.