Відун
Выгляд
Відун лац. Vidun | |
Widun | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wido + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Відзюн |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Відун» |
Відун (Відзюн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відун (Widun, Widuni) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совотко Видуновичъ (1566 год)[3]; podani… Iwan Widunowicz (3 лістапада 1664 году)[4]; Widziuny (1744 год)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры, Ліда і Пётар Відуны (Widun) — уладальнікі гаспадаркі ў Савіцкіх каля Шаркоўшчыны на 1939 год[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Huber K. Rätisches Namenbuch: Die Personennamen Graubündens. Th. 1: Von Rufnamen abgeleitete Familiennamen. — Bern, 1986. S. 240.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 312.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 459.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939. Część V, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»