Гінібут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Genebod
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geno + Bodo
Geno + Boto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Генбут, Гінбут, Кінбут, Гімбут
Зьвязаныя імёны Будгін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінібут»

Гінібут (Гінбут, Кінбут, Гімбут), Генбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гін або Гена (Ginno, Genno) і Бота або Бута (Boto, Buto) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5]. Такім парадкам, імя Гінібут азначае «зачатак корня»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Genebod[7] (Genobod, Geno-bod[8]).

У Прусіі бытавала імя Генебут: Genebuth (1360 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгинибуту Давидовичу опекати се Ганусовымъ селомъ (1440—1492 гады)[10]; Кгинибуту Веркшневичу дядковъщина Еитивиловъщина[11], Петъку Кинбутовичу чоловекъ[12] (9 лістапада 1449 году); dominus Gymbuth qui rexit in Rudomina [cui]us animam filius eius Bogdan (люты 1457 году)[13]; Bartholomeus filius domini Gymbuth… cum uxore sua domina Sonyka… matre sua domina Martha alias Marchwa (люты 1475 году)[13]; бояринъ нашъ Бартошъ Кинбутовичъ (9 студзеня 1498 году)[14]; на боярына нашого Миколая Алексанъдровича Кгинбутовича (25 ліпеня 1507 году)[15]; Якубовая Кинбутовича[16], Бортъко Кинъбутовичъ[17] (1528 год); бояромъ крожскимъ: Ивашку и брату его Кгенбуту (3 лістапада 1529 году)[18]; писара его Адам Кгинбута даты писанья у Койданове (12 лютага 1566 году)[19]; Адамъ Кгимъбут, кгродскии писар (19 верасьня 1569 году)[20]; item Sieha Dutko sz Kinbutem (13 кастрычніка 1591 году)[21]; пана Авкгуштына Яновича Кгинбута… Авкгуштын Кгинбут… Авкгуштын Янович Кгинбут (31 студзеня 1592 году)[22]; pana Awgusztyna Ginbuta… Авъкгуштын Кгинбут рукою властною подписалъ (5 кастрычніка 1595 году)[23]; Antoni Gimbutt (4 кастрычніка 1765 году)[24]; Apollinaris Gimbutt (26 красавіка 1782 году)[25].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімбуты (Gimbut) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[27].

Гінбуты (Ginbut) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род[28].

Гімбуты (Gymbut) — літоўскі шляхецкі род з Амсьціслаўскага ваяводзтва[29].

На 1910 год існаваў маёнтак Гімбатаўка ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[30].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гімбуты, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Гімбатаўка.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 627, 641, 320—321.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 552.
  8. ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 85, 202.
  9. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 61.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  13. ^ а б Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 118.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 103.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 305.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 62.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 270.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 264 (50) (1565—1566). — Vilnius, 2014. P. 165.
  20. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 264 (50) (1565—1566). — Vilnius, 2014. P. 78.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 404.
  22. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 90—97.
  23. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 396.
  24. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 109.
  25. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 197.
  26. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272.
  28. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 139.
  29. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 34.
  30. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 94.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]