Відбут
| Відбут лац. Vidbut | |
| Widbod Wiboto | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Wid + Bodo Wid + Boto |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Вібут |
| Зьвязаныя імёны | Бутвід |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Відбут» | |
Відбут (Вібут) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вібота (Wiboto), Відбод (Widbod) і Бутвід (Botvid[1], Butvidis[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6]. Такім парадкам, імя Відбут азначае «корань дрэва» (тое ж, што і Бутвід)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Юхном Вибутовичом (1556 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Відбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе[9]
Ібянскія зь Вібута — літоўскі шляхецкі род[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
- ↑ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1566.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Sinkevičiūtė D. Nauji lietuvių dvikamieniai asmenvardžiai su atviraisiais pirmaisiais kamienais // Baltistica. T. 58, Nr. 2 (2023). P. 321.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 61.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на І, Згуртаваньне беларускай шляхты