Перайсьці да зьместу

Войшывід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Woyscha + Wid
Wiso + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вэйшвід
Вытворныя формы Вісьвіда
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войшывід»

Войшывід, Войшвід (Вэйшвід) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[2][3] (пазьнейшай -вайс-[4]), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[1]. Такім парадкам, імя Войшвід азначае «моцны на паляваньні»[5]. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisvida[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wayswidendorff (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; Woyschiwid cum filio Radiwilo (18 студзеня 1401 году)[8]; земли пустовскихъ… Воишвидовшчину (3 жніўня 1522 году)[9]; Мацко Войшивидович (да 1525 году)[10]; Андреи Воишвидович[11], Анъдриян Воишвидовичъ[12], Анъдриян Воишвидович[13] (1528 год); боярина вилькомирского Юря Вишъвидовича (25 верасьня 1536 году)[14]; Воишвид Ябутович… Януш Воишвидович (1537—1538 гады)[15]; na pole Wejswidowskie (1784 год)[16].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Войсьвідзішкі (Войсвидишки) у Вількамірскім павеце, засьценак Вайсьвіды (Войсвиды) каля Шаўляў і маёнтак Войшвідава (Войшвидово) у Ковенскім павеце[17].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 268.
  7. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 685.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 109.
  10. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 69.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 100.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 231.
  15. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 31, 201.
  16. ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 590.
  17. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 165, 167.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]