Ранвід
Выгляд
Ранвід лац. Ranvid | |
Ranvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rano + Wid |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Widerann |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ранвід» |
Ранвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ранвід (Ranoid, Ranvid[1][2]) і Відзіран (Widerannus[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -ран- (імя ліцьвінаў Раніла; германскае імя Ranila) паходзіць ад гоцкага *rana 'мыса дзіка' (у гонар галавы дзіка атрымаў назву клінаваты наканечнік)[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ranwid Paweł (1832 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антоні Ранвід — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[8]
- Фаўстын Ранвід — барысаўскі шляхціч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў[9]
Ранвіды — літоўскі шляхецкі род[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Personnamn i Kalmar tänkebok: Personal names in the mediaeval memorandum book of Kalmar. — Stockholm, 1955. S. 133.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 280.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 221.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1562.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 189.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Ateneum Wileńskie. Z. 12, 1927. S. 48.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Алфавитный список политическим преступникам, лишенным по суду прав состояния, имущества коих подлежат конфискации в казну, по 1-е октября 1864. — [СПб., 1865]. С. 48.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты