Дзесяцігадовая аповесьць ваенных справаў князя Крыштафа Радзівіла
Выгляд
Дзесяцігадо́вая апо́весьць вае́нных спра́ваў кня́зя Кры́штафа Радзіві́ла (па-польску: Dziesięćroczna powieść wojennych spraw Krysztofa Radziwiła) — польскамоўная паэма Андрэя Рымшы, надрукаваная ў 1585 годзе ў Вільні, у якой услаўляецца выправа К. Радзівіла «Перуна» на маскоўскія землі. Паэма зьяўляецца найбольш значным творам з радзівілаўскага цыклю і падзяляецца на 25 разьделаў. Мае 2184 радкі і напісана традыцыйным 13-складовым сылябічным вершам.
Паэма распачынаецца 1572 годам — датай сьмерці Жыгімонта Аўгуста і заканчваецца апісаньнем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім Княстве пасьля Ям-Запольскага пагадненьня 1582 году.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 473—479
- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 324—469. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9