Вадовічы
| Вадовічы лац. Vadovičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Каленкавіцкі |
| Сельсавет | Юравіцкі |
| Дата заснаваньня | перад 1552 годам[a] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°56′38″ пн. ш. 29°36′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 85чал.(2009) чал. |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2345 |
| СААТА | 3223882014 |
| Нумарны знак | 3 |
| Вадовічы на мапе Беларусі ± Вадовічы | |
Вадо́вічы[2] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юравіцкага сельсавету.
Да 2013 году вёска была ў складзе Бярозаўскага сельсавету[3]. Крышычы
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісаньні Мазырскага замка 1552 году[4]. У ім засьведчана, што «села Олексичи а Оводовичи» належалі да Загальскай нядзелі[b] Мазырскай воласьці, выконвалі плацёжныя павіннасьці ды розныя работы на карысьць замку. Жыхарамі гэтых сёлаў былі Тацко Батурыч, Іван Гапонавіч, Несын Зеляновіч, Іван Рэвяка, Карп Дзьмітрыевіч, Сянько Хількевіч, Сірош, брат яго, Яско, брат яго, Хрол Прыхожы, Іван Ліцьвін, Грын Курыловіч, Мішко Багданавіч, Антон Мацоўчыч, Лукаш Прыхожы, Юрко Цімонавіч, Кандрат Хамяновіч, Ігнат, брат яго, Сянько, брат яго.
«Дани з них 4 кади и ведро, тивунщины великое и малое 3 ведра, за тивунщиною 2 гроши, приставка а кузня ведро меду, за вощила 7 грошей, за 7 хлебов 3 гроши, за 2 кур грош сокольничого 2 гроши, бобровничого 15 грошей, выкоту 12 гроши, серебра 2 коп гроши, за 7 бобров 5 коп грошей, за 2 куницы 12 грошей, за пол куницы 3 гроша, воловництва пол 7 гроша, намерных 2 гроши, овса 2 ведра; а в слободе до двух лет 75 грошей, а меду пол 3 ведра, а в пустее 2 ведра меду и 40 грошей; всего: 4 кади, 7 ведер, камени 1, 9 коп и 8 грошей и пол гроша…


Зь сярэдзіны 1560-х гадоў Вадовічы — у складзе Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пасьля падпісаньня акту Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — Менскага ваяводзтва ВКЛ.
10 (20 ліпеня) 1568 году
…тые села Оводовичи и Олекшичи, в которых ест служоб[c] деветнадцат и пол…
падараваныя каралём Жыгімонтам Аўгустам у якасьці лену[d] зямянам Філону, Паўлу, Кандрату, Сямёну, Іосіфу, Філіпу Круневічам, замест страчаных на карысьць пана Філона Кміты маёнткаў у ваколіцах Чарнобыля[8].
Пазьней прывілеем караля Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1585 года дзьве часткі Вадовічаў і Алексічаў, што засталіся ад памерлых без нашчадкаў «мужсъкого рожаю»[e] Кандрата і Ёсіфа Круневічаў, аддадзеныя пану Давыду Есману[9].
Згодна з рэестрамі двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году, калі пан Воўк з 10 дымоў Вужынца, Вадовічаў і Бярозаўкі[f] выплачваў, адпаведна, 10 і 15 злотых[g][10].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вадовічы — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вадовічы ў складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[5].
- ↑ 1 службу складалі 2 двары і болей.
- ↑ Быць леньнікам азначала за маёнтак «службу земскую военную служити и заступовати.., яко и иные рыцерство, земяне, шляхта…» каралю і Айчыне.
- ↑ Абавязковая ўмова валоданьня ленам.
- ↑ У трайным паборы Бярозаўка не названая, але колькасьць дымоў нязьменная.
- ↑ У адрозьненьне ад двайнога падымнага, сума выплаты трайнога тут ня ўказаная, але яна проста вылічваецца, бо адзіны пабор складаў 15 грошаў з дыму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 537
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) Сустракаецца таксама варыянт Малы́я Вадо́вічы
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 N 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
- ↑ Архив Юго-Западной России (АрхивЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636—637
- ↑ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
- ↑ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki (надалей: Boniecki). – Warszawa, 1902. T. XII. S. 342
- ↑ Boniecki. – Warszawa, 1906. T. IX. S. 27 – 29 (28)
- ↑ Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
- ↑ Метрыка ВКЛ. Кніга запісаў 70. (1582—1585). Падрыхт. А. А. Мяцельскі. — Мінск, 2008. С. 246—247
- ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295atv., 2296
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 537