ЦК КПБ
Цэнтра́льны камітэ́т Камуністы́чнае па́ртыі Белару́сі — галоўны ўрад кампартыі Беларусі. Ён знаходзіўся: СССР, БССР, Менск. На паперы ЦК КПБ павінен быў выконваць рашэньні зьезда КПБ, але на справе ЦК КПБ выконвала рашэньні палітбюро ЦК КПСС.
Усе рашэньні ў ЦК КПБ павінныя былі прымацца на галасаваньні. Для прыняцьця рашэньня патрабавалася простая большасьць.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЦК КПБ мела сваю ўнутраную будову:
- Бюро ЦК КПБ
- аддзелы ЦК КПБ
- інструктары ЦК КПБ
Бюро ЦК КПБ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Важным і пастаянным урадам было бюро ЦК КПБ. Гэта адпаведнік палітбюро ЦК КПСС. Бюро ЦК КПБ прымала самыя важныя рашэньні ЦК КПБ. Яно дзейнічала ў час калі ЦК КПБ не зьбіралася, бо ЦК КПБ ня быў пастаянным урадам.
Аддзелы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аддзелы ЦК КПБ былі пастаяннымі службамі. Яны ствараліся для нагляду за выкананьнем рашэньняў ЦК КПСС і ЦК КПБ.
Слугі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інструктары ЦК КПБ выконвалі задачы асабістага нагляду за дзейнасьцю ніжэйстаячых камітэтаў КПБ:
- абкам — абласны камітэт КПБ
- Берасьцейскі абкам
- Віцебскі абкам
- Гарадзенскі абкам
- Гомельскі абкам
- Магілеўскі абкам
- Менскі абкам
- Менскі гаркам
- райкам — раённы камітэт КПБ
- гаркам — гарадзкі камітэт КПБ
Сакратары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сакратары ЦК КПБ былі важнымі асобамі. Першы сакратар быў галоўным сакратаром. Яго намесьнік быў другі сакратар. Акрамя іх былі тэхнічныя сакратары. Яны выконвалі задачы "сапраўдных" сакратароў, бо яны пісалі (або стукалі на пячатных машынках) загады для ніжэйстаячых камітэтаў КПБ.
Цікавае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЦК КПБ у 1989 годзе дазволіў на выхад у сваёй друкарні газэты СНІД-ІНФА. Яна была першым дазволеным у СССР порначасопісам.