Перайсьці да зьместу

Тацяна Сівец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Сівец
Тацяна Мікалаеўна Сівец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 чэрвеня 1982
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, драматург, перакладчыца, журналістка
Гады творчасьці 1993 — цяпер
Жанр Паэзія
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1] і ангельская мова[1]
Дэбют 1998 (газэта «Сям’я»)
Узнагароды
naya1982.livejournal.com

Таця́на Сіве́ц (нар. 23 чэрвеня 1982, Менск) — беларуская журналістка, паэтка, драматург, перакладчыца.

Скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005), атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка ангельскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Асьпірантка Інстытуту літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Супрацоўніца радыёстанцыі «Беларусь». Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2003). Пачала пісаць вершы ў 1997 г., дэбютавала ў друку ў 1998 (газэта «Сям’я»).

З 2011 году — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць». З 1 сьнежня 2011 году — галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выданьня.

З 2012 па 2016 год — сябра Прэзыдыюму Праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

З 2013 па 2017 год — вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3».

З 14 верасьня 2015 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 году — галоўны рэдактар газэты «Медыцынскі веснік».

З кастрычніка 2016 году — ганаровы член Саюзу пісьменьнікаў Азэрбайджану. У 2016 годзе скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[2].

З 2016 па 2021 год — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы[3].

Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі Элізабэт Барэт Браўнінг. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расеі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азэрбайджана. Яе вершы перакладзены на азэрбайджанскую, ангельскую, баўгарскую, калмыцкую, расейскую, украінскую, чачэнскую мовы[2].

  • 2013 год — літаратурная прэмія «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры, за кнігу «Куды прапала малпа Маня?»[4]
  • 2015 год — п’еса Тацяны Сівец «Не расказвай мне казкі» па выніках конкурсу драматургіі «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача» была названа найцікавай сярод п’ес для дзяцей ад 9 да 12 гадоў[5]
  • 2016 год — зборнік вершаў «Разняволенасць» Тацяны Сівец увайшоў у ТОП-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома «Звязда»[6].
  • «Праляцець па вясёлцы» (кніга паэзіі) (2002)
  • «Ліпеньская навальніца» (кніга паэзіі) (2003)
  • «Таму, хто знойдзе» (вершы, проза, п’есы, пераклады; Менск, 2007)
  • «Разняволенасць» (РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», 2016 г.) — зборнік уласных вершаў паэткі, а таксама пераклады Тацяны Сівец аўтараў з Азэрбайджана, Казахстана, Украіны, Расеі, Славаччыны, іншых краінаў.
  • «Заўтра будзе сонца! : П'есы» (Выдавец У. Хурсік, 2021 г.) — п’есы Таццяны Сівец, напісаныя цягам апошніх пятнаццаці гадоў.
  • «Цаца: история про Слоненка, который не хотел быть большим и толстокожим» (Полиграфкомбинат, 2023).
  1. ^ а б в Sìvec, Taccjana Mìkalajeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Друкуецца ў "Полымі". Таццяна Сівец. Лісты да Ліса. Выдавецкі дом «Звязда» (18 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
  3. ^ Бабовіч В. (25 студзеня 2017) Як словы пакінуць мяне, то хіба застанецца мова. СБПраверана 27 студзеня 2017 г. Архіўная копія ад 26 студзеня 2017 г.
  4. ^ Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасьня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
  5. ^ Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва”. БРТЮГ (31 сьнежня 2015). Праверана 11 лютага 2016 г.
  6. ^ Топ-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома “Звязда”. Звязда (5 сакавіка 2016). Праверана 5 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 г.
  • Мак-Мілін А. Лірычны парыў. Таццяна Сівец // Рунь. Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 236 с. — ISBN 978-985-7144-43-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]