Саюз пісьменьнікаў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Саюз пісьменьнікаў Беларусі
Абрэвіятура СПБ
Дата ўтварэньня 18 лістапада 2005 (15 гадоў таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Менск, вул. Фрунзэ, д. 5
Сяброўства 600 (2016)
Старшыня Мікалай Чаргінец
1-ы сакратар Генадзь Пашкоў
Кіроўны орган управа
Бюджэт 243,4 мільёну рублёў[1] (2010 год; 81,3 тысячы $[2])
Сайт www.oo-spb.by

Саюз пісьменьнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі. На пачатак 2016 году налічваў больш за 600 пісьменьнікаў[3].

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьявілася 18 лістапада 2005 году, калі шэраг чальцоў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў выйшлі зь яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі «палітызацыю СБП, яе барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спэкуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасьць дэмакратычных прынцыпаў»[4].

Паколькі выкарыстаньне назвы краіны ў назвах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі забароненае, Лукашэнка 7 верасьня 2006 году выдаў загад, у якім дазволіў Саюзу пісьменьнікаў ужываць у сваёй назьве слова «Беларусь»[5]. Гэтым жа загадам праўладны саюз быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць, а незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбаўлены гэтага права.

Арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня СПБ — чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец.

Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэміяў, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і мэдалёў, дактары і кандыдаты навук[3]. Шмат хто з чальцоў СПБ, у тым ліку і Мікалай Чаргінец, пішуць свае творы па-расейску[6][7].

Арганізацыя месьціцца ў Доме літаратара ў Менску, які раней належаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзіны Саюз пісьменьнікаў БССР, які існаваў з 1934 году, быў расколаты ў 2005 годзе па ініцыятыве Мікалая Чаргінца. Праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі быў створаны на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 году, але больш за 90% чальцоў старога Саюзу не пайшлі за Чаргінцом[8]. Адной з прычынаў стварэньня СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[9]. Пасьля стварэньня праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, па сутнасьці, быў абвешчаны па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі й вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменьнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданьні «Полымя», «Нёман», «Маладосьць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[10]. Пры гэтым наклады газэты «Літаратура і мастацтва» падчас кіраваньня Саюзам Мікалаем Чаргінцом зьменшыліся амаль у дзесяць разоў[11].

Каля 70% чальцоў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі зьяўляецца расейскамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючы перавагу расейскамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ, прынцыпова не гаворыць па-беларуску[12].

Шэраг вядомых беларускіх творцаў пакінулі прыўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова й дзіцячая пісьменьніца Алена Масла[9][12]. Большасьць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданьнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для іх быў умоваю захаваньня працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданьнях і холдынгах яны пакінулі й саюз. Пісьменьнікі, якія выйшлі з СПБ, называюць далейшае членства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  3. ^ а б Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым… напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
  4. ^ Баценкова Н. (2 сьнежня 2005) «Мы опоздали на десять лет»(рас.). Газэта «Рэспубліка» № 226 (3916). Праверана 27 траўня 2010 г.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. №564 «О некоторых вопросах деятельности общественного объединения „Союз писателей Беларуси“ и о внесении изменений и дополнения в отдельные указы Президента Республики Беларусь»(рас.). Леванеўскі Валер СтаніслававічПраверана 27 траўня 2010 г.
  6. ^ Бібліяграфічны каталёг(рас.). Каталог ЦНБ НАН Беларуси. — Пошук па запыце «Союз писателей Беларуси». Праверана 27 траўня 2010 г.
  7. ^ Бібліяграфічны каталёг(рас.). Каталог ЦНБ НАН Беларуси. — Пошук па запыце «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Праверана 27 траўня 2010 г.
  8. ^ Іна Студзінская (4 снежня 2009) Навошта ствараецца Саюз пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы?. СвабодаПраверана 27 лютага 2019 г.
  9. ^ а б в Мікола Бугай (27 ліпеня 2013) Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша НіваПраверана 27 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 27 лютага 2019 г.
  10. ^ Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў. TUT.BY (4 лютага 2010). Праверана 27 лютага 2019 г.
  11. ^ Скобла М. (2020-10-16) Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец. Народная ВоляПраверана 2020-10-21 г.
  12. ^ а б Міхась Скобла (9 жніўня 2013) Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу». Радыё СвабодаПраверана 27 лютага 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзяленьні: